15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здароўе і жыццё арыштаванай Таццяны Новікавай пад пагрозай

9
Здароўе і жыццё арыштаванай Таццяны Новікавай пад пагрозай

Арыштаваная актывістка антыядзернай кампаніі не можа жыць без пастаяннага прыёму спецыяльных лекаў.

Таццяна Новікава павінна адбыць 5 сутак у турме на Акрэсціна па прыгавору суда.

Сябры непакояцца, паколькі Новікава хранічна хворая, у яе выдалена шчытавідка. Таццяна не можа жыць без пастаяннага прыёму спецыяльных прэпаратаў. Сябры непакояцца, што яна можа проста не вытрымаць 5 сутак арышту.

Як паведамляў сайт charter97.org, Новікаву затрымалі ў сераду разам з расейскім фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім. Ледзь пазней затрымалі эколага Ірыну Сухій і Міхаіла Мацкевіча. Усіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Усе яны - актывісты антыядзернага руху. У сераду яны планавалі перадаць у расейскае пасольства зварот супраць падпісання генкантракта на будаўніцтва беларускай АЭС. Тым не менш генкантракт быў падпісаны падчас візіту ў Менск прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, а эколагі апынуліся за кратамі. Ажароўскі асуджаны на 10 сутак, Мацкевіч - на трое. Ірына Сухій аштрафавана на 1,5 млн рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках