15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч ідзе ў «палатку»

102
Мілінкевіч ідзе ў «палатку»

Экс-кандыдат у прэзідэнты сабраўся на псеўдавыбары.

19 ліпеня пададзены дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні старшыні руху «За свабоду», кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2006 Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты.

У складзе ініцыятыўнай групы больш за 350 чалавек. Сярод іх бард Зміцер Бартосік, былы палітвязень Мікіта Ліхавід, палітык Рыгор Кастусёў, эканаміст Сяргей Чалы, былы віцэ-рэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў.

Вылучаецца Аляксандр Мілінкевіч па сталічнай Уручскай 109-й акрузе.

«Сёння сітуацыя такая, што ўлады самі па сабе, апазіцыя сама па сабе, а народ сам па сабе. А між тым час для краіны лёсавызначальны, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч у каментары Pyx.by. - Задачай руху «За свабоду» на гэтых «выбарах» з'яўляецца ўмацаванне ў беларусаў адчування неабходнасці пераменаў і асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Мы хочам расказаць людзям аб паспяховых рэформах у розных краінах, у тым ліку суседніх: у Эстоніі, Славакіі, Польшчы, Чэхіі і іншых. А таксама прапануем план рэформаў для Беларусі з улікам іх памылак. Будзем прэзентаваць «Народную праграму», над якой працавалі больш за год. Беларусы могуць ажыццявіць перамены, таму што мы маем залатыя рукі і светлыя галовы ».

Паводле слоў Мілінкевіча, «важна прадэманстраваць, што сярод незалежных кандыдатаў у дэпутаты ёсць шмат як раз такіх людзей - працавітых і разумных, годных і сумленных, тых, што любяць сваю Радзіму і ведаюць, як ажыццявіць у ёй перамены».

«Нам патрэбна не стабільнасць выжывання, а стабільнае развіццё, і мы маем для гэтага самае галоўнае - таленавіты народ, - заявіў старшыня руху «За свабоду». - І такі народ мае права мець у якасці дэпутатаў тых, каго ён выбірае, а не каго яму выбіраюць».

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках