14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Падманны манеўр Лукашэнкі

92
«Коммерсант»: Падманны манеўр Лукашэнкі

Пошукамі «памагатых» шведскіх праваабаронцаў дыктатар адцягвае ўвагу ад правалу сваёй сістэмы СПА.

У Беларусі прайшлі новыя арышты падазраваных у датычнасці да нядаўняй акцыі шведскіх праваабаронцаў, якая атрымала назву «плюшавае бамбаванне». Незалежныя эксперты лічаць закручванне гаек спробай адцягнуць увагу ад правалу сістэмы СПА краіны, не якая здолела спыніць несанкцыянаваны палёт шведскага лёгкаматорнага самалёта з агітацыйнымі матэрыяламі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, піша расейская газета «Коммерсант».

Арышты беларускіх «памагатых» шведскіх праваабаронцаў праходзяць у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 371 ч. 3 «Наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай». Нагадаем, што справа ўзбуджаная па факце падзеяў 4 ліпеня, калі прадстаўнікі шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Шведскія піяршчыкі на лёгкаматорным самалёце праляцелі тады ад літоўскай мяжы да Менска і бесперашкодна вярнуліся назад у Літву. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над мястэчкам Івянец Валожынскага раёна Менскай вобласці шведы скінулі 876 плюшавых мішак з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды СМІ ў Беларусі.

Першай супрацоўнікі КДБ Беларусі арыштавалі 16-лётную жыхарку горада Івянец Менскай вобласці Кацярыну Скурат. Паводле дадзеных следчых КДБ, яна сфатаграфавала на свой тэлефон медзведзянятаў, якіх з самалёта скідалі шведскія праваабаронцы, і пераслала здымкі фатографу сайта bnp.by Антону Сурапіну, які, у сваю чаргу, размясціў іх на сваім сайце. Сам Сурапін таксама апынуўся пад арыштам у ізалятары КДБ. Затым чарга дайшла ды менчука Сяргея Башарымава, які здае кватэры на кароткі тэрмін. Па версіі беларускіх сілавікоў, шведы, якія ўдзельнічалі ў акцыі на зямлі, звярталіся да яго з прапановай зняць жыллё. Следчыя таксама арыштавалі яго дзяўчыну Ірыну Лагойка.

Між тым кіраўнік юрыдычнай службы беларускага аддзялення Хельсінкскай грамадзянскай асамблеі Гары Паганяйла назваў тое, што адбываецца «прававым нонсэнсам». Ён нагадаў, што Мінабароны Беларусі абвяргае сапраўднасць звестак аб несанкцыянаваным палёце шведскіх праваабаронцаў над тэрыторыяй краіны. «Афіцыйнага факту прызнання палёту няма, але крымінальная справа адкрыта, ідзе следства, і арыштоўваюць людзей. Гэта цалкам натуральна з пункту гледжання беларускай машыны ўлады, якая працуе не па законе, а па волі вышэйшага начальства», - упэўнены праваабаронца. З ім згодны і незалежны беларускі эксперт Юрый Хашчавацкі, які лічыць арышты праявай узрослай нервовасці кіраўніцтва Беларусі ў сувязі з акцыяй шведскіх праваабаронцаў, якая паказала ўразлівасць нацыянальнай сістэмы СПА.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках