16 лiстапада 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хваляванні на «Гродна Азоце»: 900 рабочых пагражаюць звольніць

44
Хваляванні на «Гродна Азоце»: 900 рабочых пагражаюць звольніць

Супрацоўнікі завода абураныя пагаршэннем умоў працы.

200 супрацоўнікаў цэха «аміяк-3» хімічнага гіганта не падпісалі афіцыйнае папярэджанне аб змене ва ўмовах працы і запатрабавалі выклікаць незалежную камісію для атэстацыі працоўных месцаў. 50 чалавек выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ў знак пратэсту, піша «Ежедневник».

900 рабочых атрымалі папярэджанне ад начальства, што калі яны не падпішуцца на новыя ўмовы працы, іх могуць звольніць. Як дадало кіраўніцтва, згоды прафсаюза для гэтага не трэба.

У дакуменце сказана, што з 1 жніўня работнікаў пазбавяць дадатковага водпуску за працу са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы (а гэта 7 дзён). Забяруць у людзей і даплаты за «шкоднасць» у памеры 852,74 рублёў за гадзіну працы. Таксама працоўных пазбавяць даплаты за характар і спецыфіку працы, а менавіта 1035,47 рублёў за гадзіну працы.

Не хочаце працаваць на нашых умовах - звальняйцеся

«Я працую ў цэху «аміяк-3»17 гадоў», - распавядае рабочы Уладзімір, які просіць не называць яго сапраўднае імя. - Атэстацыя умоў працы прайшла толькі на паперы. У нас не мяняліся ў лепшы бок такія шкодныя фактары, як канцэнтрацыя шкодных рэчываў у паветры, вібрацыя, шум, выпраменьванне, фізіялагічны дыскамфорт, напружанасць працы і іншыя. Кіраўніцтва прадпрыемства прытрымліваецца такой схемы: не хочаце працаваць на нашых умовах - звальняйцеся. Але хто прыйдзе на такое прадпрыемства, без вопыту работы, вы ўяўляеце, што будзе? Што адбудзецца з горадам, калі ў наш буйнатанажны цэх, дзе знаходзяцца велізарныя аб'ёмы аміяку пад ціскам, прыйдуць непадрыхтаваныя людзі?»

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках