16 лiстапада 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкага пакінулі «злосным парушальнікам»

3
Бяляцкага пакінулі «злосным парушальнікам»

На днях быў атрыманы адказ з упраўлення Дэпартамента пакаранняў па Магілёўскай вобласці на скаргу, накіраваную ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.

У гэтай скарзе звярталася ўвага на строгасць пакарання за апошняе парушэнне, якое нібыта здзейсніў зняволены, і выказвалася просьба адмяніць яго ці замяніць на менш строгае.

У выніку накладання новага спагнання і па сукупнасці папярэдніх Алесь Бяляцкі пераводзіўся ў лік «злосных парушальнікаў», пазбаўляўся доўгатэрміновага спаткання, яму скарацілі гранічную суму грашовых пераводаў з 500 тысяч да 100 тысяч рублёў штомесяц.

Трэцяе спагнанне праваабаронца атрымаў 1 чэрвеня за тое, што «спаў у вопратцы на сваім спальным месцы». У сваім тлумачэнні Бяляцкі спаслаўся на стомленасць, дрэнны стан здароўя і на тое, што напярэдадні, 31 траўня, ён звяртаўся да тэрапеўтаў калоніі, дзе яму прапісалі лекі, якія правакуюць дрымотнасць ці напрамую, ці ў якасці пабочнага дзеяння. Гэта пацвярджае афіцыйная агульнадаступная інфармацыя пра іх.

Разам з тым у адказе з упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці напісана наступнае: «Спагнанне ў выглядзе пазбаўлення чарговай працяглай сустрэчы накладзена правамерна і адпавядае цяжкасці дапушчанага парушэння». На іх думку, «здзейсненае правапарушэнне са станам здароўя і прыёмам лекаў не звязана, а з'яўляецца мэтанакіраваным парушэннем парадку дня». Там сцвярджаюць, што асуджаны ў той дзень і напярэдадні па медыцынскую дапамогу не звяртаўся і прызначаныя яму раней прэпараты не адносяцца да групы транквілізатараў, псіхатропаў і не аказваюць снатворнага ўздзеяння.

Такі адказ, на думку Наталлі Пінчук, не пакідае сумнення ў тым, што Дэпартамент выканання пакаранняў ігнаруе відавочныя апраўдальныя для Алеся Бяляцкага факты і такім чынам падтрымлівае ціск на асуджаных.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках