16 лiстапада 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечар салідарнасці з палітвязнямі ў Бабруйску (Фота)

1

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Бабруйска арганізавалі вечар падтрымкі і салідарнасці з палітвязнямі.

Вечар быў прымеркаваны да дня нараджэння лідэра зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Зміцера Дашкевіча, якому споўніўся 31 год. Госцем вечара была Тамара Уладзіміраўна - бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча. Былі зачытаныя апошнія лісты ад яе ўнука Жэні, якія, на жаль, даходзяць вельмі і вельмі рэдка, паведамляе прэс-служба БХД.

Удзельнікі вечара выказалі надзею, што рана ці позна сітуацыя ў краіне зменіцца ў лепшы бок, маразм саслабне і адступіць, і нявінныя людзі здабудуць свабоду.

Мерапрыемства завяршылася шпацырам па горадзе і раздачай інфармацыйных матэрыялаў, у якіх удзельнікі вечара нагадалі бабруйчанам, што ў краіне ёсць палітвязні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках