12 лiстапада 2024, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку не пусцяць у Лондан з-за пераследу апазыцыі

161
Лукашэнку не пусцяць у Лондан з-за пераследу апазыцыі

Брытанскія ўлады пацвердзілі, што беларускі дыктатар не акрэдытаваны на Алімпійскія гульні ў Лондане.

«Лукашэнка знаходзіцца ў спісе асоб, якім забаронены ўезд у Еўразвяз з прычыны яго ўдзелу ў парушэнні міжнародных стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, а таксама падаўлення грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, якое рушыла ўслед за гэтым. Гэта забарона застаецца ў сіле і будзе дзейнічаць падчас Алімпійскіх гульняў. Рашэнне па гэтым пытанні не будзе зменена», - паведамілі БелаПАН у амбасадзе Велікабрытаніі ў Беларусі.

Нагадаем, як раней паведамляў сайт charter97.org, інфармацыя аб тым, што беларускі кіраўнік не зможа наведаць Лондан, з'явілася 24 ліпеня. У «Твітэры» на старонцы першага віцэ-спікера Дзярждумы Расеі, прэзідэнта Алімпійскага камітэта РФ Аляксандра Жукава з'явілася паведамленне: «Прэзідэнту НАК Беларусі А.Лукашэнке аргкамітэт алімпіяды ў Лондане не даў акрэдытацыю. Спорт - па-за палітыкай? А як быць з алімпійскімі каштоўнасцямі і традыцыямі? Кожны школьнік ведае, што ў Грэцыі падчас гульняў заключалася перамір'е».

У адміністрацыі Лукашэнкі гэтую інфармацыю каментаваць адмовіліся. «Мы не каментуем такія рэчы», - заявіў супрацоўнік прэс-службы дыктатара.

У Міжнародным алімпійскім камітэце заявілі: «Дадзенае пытанне ўваходзіць у кампетэнцыю мясцовых улад, якія вырашаюць: дазволіць ці не дазволіць ўезд на тэрыторыю краіны-арганізатара».

Алімпіяда ў Лондане пройдзе з 27 ліпеня па 12 жніўня. Па паведамленнях брытанскіх СМІ, на адкрыццё Гульняў прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў - каля 120, але не прыедуць «лідэры з чорнага спісу ЕЗ».

12 ліпеня гэтага года, выступаючы на адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Лукашэнка параўнаў яго з будучай Алімпіядай. «Па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы «Славянскі базар» можа прэтэндаваць на званне летняй культурнай Алімпіяды», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках