16 лiстапада 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце раздалі тысячы ўлётак з заклікам байкатаваць «выбары»

13
У Брэсце раздалі тысячы ўлётак з заклікам байкатаваць «выбары»

Берасцейцы падтрымлівалі ініцыятыву і ахвотна бралі распаўсюджваныя матэрыялы.

«У рамках інфармавання насельніцтва пра байкот «парламенцкіх выбараў» у Беларусі прыхільнікі кааліцыі з 23 па 25 ліпеня ў Брэсце ў мікрараёнах Кавалёва і Вулька распаўсюдзілі каля 3 тыс. улётак з заклікам праігнараваць і не хадзіць на «выбары», а таксама каля 2 тыс. экзэмпляраў газеты «Выбар», - паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры «Спадчыны».

«Мы і ў далейшым плануем інфармаваць насельніцтва аб тым, што неабходна адмовіцца ад удзелу ў гэтых так званых «выбарах», таму што пры існуючым рэжыме дэмакратычныя выбары ў Беларусі немагчымыя, а цяперашняе выбарчае права не забяспечвае свабоду, адкрытасць і галоснасць выбараў», - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках