15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Пракапенка адзначае дзень нараджэння ў турме

5
Палітвязень Пракапенка адзначае дзень нараджэння ў турме

27 ліпеня споўнілася 22 года актывісту анархісцкага руху Арцёму Пракапенке, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі.

Арцём Пракапенка быў асуджаны на 7 гадоў за падпал дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.

«Радыё Свабода» патэлефанавала бацьке зняволенага Анатолю Пракапенке, каб даведацца аб апошніх навінах з турэмнага жыцця Арцёма і перадаць яму віншаванні з днём нараджэння.

«У яго ўсё як было. Ён ужо прызнаны злосным парушальнікам турэмнага рэжыму. Таму ў нас асаблівы настрой. Да яго на днях паедзе адвакат.

Мы яго павіншавалі тэлеграмай, усе сваякі, хто мог, таксама павіншавалі Арцёма, напісалі яму лісты. Мы яго віншуем, падтрымліваем і жадаем хутчэйшага вяртання дадому. Чакаем гэтага дня. Не губляем надзеі. Яму кажам: трымайся і выходзь на волю.

Хачу падкрэсліць, што кожны выбірае сам свой шлях. Яго шлях, верагодна, асэнсаваны, а значыць, яму і ісці па гэтым шляху. Ён вучыўся на эканаміста, захапляўся музыкай, пісаў вершы. Настрой у яго баявы: ён трымаецца, не губляе мужнасці. Яму там цяжка. Мы яму казалі, што варта было б напісаць прашэнне аб памілаванні, нават прапаноўвалі ў адвольнай форме напісаць, але ён адмовіўся. Ён у нас моцны духам, з гэтым у яго ўсё добра», - кажа бацька палітвязня.

Арцёма Пракапенку трымаюць у Шклоўскай калоніі № 17.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках