16 лiстапада 2024, Субота, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены «гранітавец» падасць скаргу ў ААН

7
Звольнены «гранітавец» падасць скаргу ў ААН

Абласны суд пакінуў скаргу намесніка старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» Мікалая Карышава без задавальнення.

У непадаўжэнні працоўнага кантракту з Мікалаем Карышавым абласны суд, як і раённы, не ўбачыў ніякіх парушэнняў з боку адміністрацыі прадпрыемства, піша ПЦ «Вясна».

Тым часам прадстаўнік Карышава ў судзе юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей бачыць прычыну звальнення менавіта ў яго ўступленні ў суполку незалежнага прафсаюза. Новы кантракт з актывістам адміністрацыя «Граніту» адмовілася падпісваць нібыта з-за вымоў, якія былі вынесеныя Карышаву на працягу некалькіх дзён падчас праверкі, хоць за сем гадоў працы на прадпрыемстве ніякіх заўваг рабочы не атрымліваў. Да ўступлення ў незалежны прафсаюз Карышаў характарызаваўся начальнікам цэха станоўча, яму нават прапаноўвалі пасаду зменнага майстра.

Мікалай Карышаў мае намер працягнуць сваю барацьбу ў вышэйстаячых судовых органах. Калі не атрымае падтрымкі ў Беларусі, актывіст будзе звяртацца ў міжнародныя структуры, у тым ліку ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках