16 лiстапада 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі працягваюць фіксаваць парушэнні на «выбарах»

2
Назіральнікі працягваюць фіксаваць парушэнні на «выбарах»

Пры вылучэнні назіральнікаў у акруговыя выбарчыя камісіі найбольшую актыўнасць пакуль праяўляюць праўладныя грамадскія аб'яднанні.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянціна Стэфановіча.

У прыватнасці Стэфановіч паведаміў, што адміністрацыі Слуцкага цукрова-рафінаднага камбіната і Слуцкага цэнтральнага раённага шпіталя ў вуснай форме забаранілі супрацоўнікам ставіць подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў, у той жа час праводзіцца актыўная агітацыя за «дэпутата» ад Слуцкай выбарчай акругі № 74 першага сакратара

Слуцкага гарадскога камітэта БРСМ Інэсу Кляшчук.

На працоўных аб'ектах прадпрыемства «Райводаканал» Івацэвіцкага ЖКГ прадстаўнікі адміністрацыі збіраюць подпісы ў падтрымку «дэпутата» ад Івацэвіцкай выбарчай акругі № 11 генеральнага дырэктара гэтага прадпрыемства Леаніда Кавалевіча.

Калектыў баранавіцкага станкабудаўнічага завода ЗАТ «Атлант» вылучыў кандыдатам у «дэпутаты» Вольгу Паліцік, якая кіруе мясцовай ячэйкай ГА «Белая Русь». Збор подпісаў за яе ў працоўны час суправаджаецца агітацыяй.

«У Менску, Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах зафіксаваныя адмовы ў допуску членаў ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў у інтэрнаты», - таксама паведаміў Стэфановіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках