15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтаткевічу паабяцалі не выбіваць прашэнне аб памілаванні

16
Cтаткевічу паабяцалі не выбіваць прашэнне аб памілаванні

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч настаяў, каб кіраўніцтва магілёўскай турмы дало яму абяцанне больш не прапаноўваць напісаць прашэнне аб памілаванні.

Пра гэта паведамляе сайт statkevich.org са спасылкай на жонку палітвязня Марыну Адамовіч.

Статкевіч выйшаў пасля 10 сутак карцэра, і турэмная камісія адмовілася замяніць яму строгі рэжым ўтрымання на звычайны.

- А хто б сумняваўся, для таго гэта спагнанне і зрабілі, - лічыць палітык. - Праўда, тут ёсць яшчэ адзін аспект - вельмі стэрэатыпнае мышленне: калі адзін з «палітычных» у ШЫЗА напісаў «прашэнне», то трэба і астатніх туды пасадзіць, можа, і яны напішуць. Але розныя людзі, розныя сітуацыі, розная адказнасць. У мяне яна найбольшая, улічваючы маё «кандыдацтва». Я не асуджаю нікога з тых, хто «папрасіў», прашу не асуджаць іх нікому, буду шчыра рады, калі яны выйдуць на волю, але сам «прасіцца» права не маю. І ніякія ШЫЗА і «рэжымы» тут нічога не змяняюць, - піша Статкевіч з турмы.

«Ён таксама настаяў, - распавяла Марына Адамовіч, - каб кіраўніцтва турмы дало яму абяцанне «больш ніколі нават не гаварыць аб «памілаванні», паколькі, «па-першае, мая пазіцыя вядомая і нязменная. Па-другое, гэта дрэнны для мяне знак, бо кожны раз пасля адмовы «папрасіцца» у мяне пачынаюцца праблемы з насавымі хусткамі, біркамі, суседзямі і г.д.».

Акрамя таго, палітык паведаміў, што акруговыя камісіі з Магілёва дасылаюць адмовы ў рэгістрацыі яго ініцыятыўных груп прама ў турму, пры гэтым груба парушаючы патрабаванне закона аб тэрмінах, неабходных для абскарджання рашэнняў.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч 26 траўня 2011 года быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у акцыях пратэсту. 12 студзеня 2012 года па ініцыятыве адміністрацыі выпраўленчай калоніі, якая лічыць, што Статкевіч мае намер «весці далей злачынны лад жыцця», яго прызналі злосным парушальнікам рэжыму. У выніку Мікалаю Статкевічу ў судовым парадку былі прызначаны больш жорсткія ўмовы ўтрымання на бліжэйшыя тры гады без права абскарджання.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках