15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя разагнала пратэстуючых ва Уруччы

57
Міліцыя разагнала пратэстуючых ва Уруччы

Затрыманы адзін з з лідэраў жыхароў мікрараёна.

5 ліпеня каля 11 гадзін у скверы імя Русіянава ў Менску затрымалі аднаго з лідэраў групы грамадзян, якія выступалі супраць ушчыльнення ў мікрараёне «Уручча», Леаніда Мажальскага.

Зараз ён знаходзіцца разам з жонкай у Гарадскім аддзеле міліцыі на вуліцы Уруцкай. Да яго выклікалі хуткую.

«У скверы пачалі рыхтаваць будаўнічую пляцоўку, ставіць будкі для працоўных. Мясцовыя жыхары, якія дзяжурылі з раніцы, пачалі аказваць супраціўленне і блакаваць разгортванне прац. Адзін нарад міліцыі не змог з імі справіцца, выклікалі другі. З дапамогай міліцыі атрымалася разагнаць людзей, а Мажальскага затрымаць», - расказаў грамадскі актывіст Дзяніс Кобрусеў у “Фэйсбуку”.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, мясцовыя жыхары выказалі гатоўнасць перакрыць праспект і ісці са зваротам да Лукашэнкі. Адна з жыхарак Уручча нават паведаміла, што гатова ажыццявіць акт самаспалення.

Нагадаем, мінчукі выступаюць супраць ушчыльнення забудовы мікрараёна і будавання шасці новых дамоў, два з якіх будуць прызначаны для спецназаўцаў. Нягледзячы на іх пратэсты, будоўля ўжо пачалася. Учора мінчукі заявілі, што вычарпалі ўсе законныя метады барацьбы.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках