16 лiстапада 2024, Субота, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску бастуюць рабочыя завода трактарных дэталяў

75
У Бабруйску бастуюць рабочыя завода трактарных дэталяў

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзве брыгады цэха зборкі трактароў адмовіліся працаваць.

Аб гэтым паведаміў «Радыё Свабода» адзін з рабочых прадпрыемства. Паводле яго слоў, падставай для пратэсту стала памяншэнне заробку. Адмаўляюцца працаваць каля дваццаці чалавек.

«Мы сёння прыйшлі на змену і атрымалі разліковыя лісты. Нас пазбавілі даплат на 45 адсоткаў. Ніякага азнаямлення ні з якімі загадамі не было. Проста ўзялі і пазбавілі. Начальства нічога не хоча тлумачыць. Мы адмовіліся сёння працаваць. Мы на змене, нікуды не адыходзім, але і не працуем. Запалохвалі нас. Казалі, што звольняць. Пагражалі, што за гэты месяц нас пазбавяць даплат на сто адсоткаў. Сказалі, што знойдуць за што. Змена наша заканчваецца а 24-ай гадзіны. Заўтра пойдзем да завадскога начальства», - паведаміў рабочы завода.

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў вырабляе намэнклятурныя вузлы для ўсёй лінейкі трактароў Менскага трактарнага завода. Прадпрыемства з'яўляецца адным з самых паспяховых у Бабруйску. На ім працуе больш за тры з паловай тысячы чалавек.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках