16 лiстапада 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд  Латвіі паставіў кропку ў справе трубаправода Полацк-Вентспілс

7
Вярхоўны суд  Латвіі паставіў кропку ў справе трубаправода Полацк-Вентспілс

Суд прыняў рашэнне па двухгадовай спрэчцы на нафту ў трубаправодзе Полацк-Вентспілс.

Вярхоўны суд Латвіі ў пятніцу адмяніў рашэнне аб накладанні арышту на 110 тыс. тон тэхналагічнай нафты, якая знаходзіцца ў латвійскім участку магістральнага трубаправода Полацк-Вентспілс (належыць кампаніі LatRosTrans, якая ўваходзіць у холдынг Ventspils nafta, VN), паведамілі агенцтву BNS прадстаўнікі VN.

Гэта рашэнне суда не падлягае абскарджанню.

Кіраўнік LatRosTrans Ігар Сцяпанаў выказаў задавальненне, што пасля амаль двухгадовага перапынку, выкліканага арыштам тэхналагічнай нафты, кампанія зможа працягнуць пачатую кансервацыю нафтаправода, ліквідуючы экалагічныя рызыкі. У бліжэйшы час пачнецца падрыхтоўка да адпампоўкі нафты і прачысткі трубаправода.

Як паведамлялася раней, тэхналагічная нафта ў трубаправодзе была апісаная ў сувязі з судовай цяжбай паміж беларускім ААТ «Полацктранснафта Дружба» («Дружба») і латвійска-расейскім СП LatRosTrans.

LatRosTrans 25 лістапада 2010 года пачаў адпампоўку ў рэзервуар нафты, якая знаходзіцца ў прыналежным ёй магістральным нафтаправодзе Полацк-Вентспілс, які перасякае тэрыторыю Латвіі. Гэтыя тэхнічныя работы праводзіліся для таго, каб у будучыні можна было аднавіць працу трубаправода. Але яны выклікалі спрэчкі аб праве ўласнасці на буферную нафту.

Суд першай інстанцыі - Латгальскі (Latgale) акруговы суд - 9 снежня 2011 года поўнасцю адхіліў пазоў «Дружбы» да LatRosTrans аб прызнанні маёмасных праў на тэхналагічную нафту, але гэты прысуд быў абскарджаны і не ўступіў у сілу. «Дружба» абскардзіла яго ў Вярхоўным судзе.

У пазоўнай заяве беларускае прадпрыемства прасіла прызнаць права ўласнасці і распараджэння на 110 тыс. тон тэхналагічнай нафты, якая знаходзіцца ў прыналежным LatRosTrans магістральным нафтаправодзе Полацк-Вентспілс і ў лінейнай частке трубаправода Полацк-Біржай-Мажэйкяй. Прадпрыемства таксама прасіла спагнаць з LatRosTrans 13,04 млн латаў.

LatRosTrans з'яўляецца уладальнікам і аператарам трубаправодаў па перапампоўванню нафты і нафтапрадуктаў на тэрыторыі Латвіі. 66% яе асноўнага капіталу належаць Ventspils nafta, а 34% - расейскаму «Транснафтапрадукту» (даччыная структура АК «Транснафта»).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках