16 лiстапада 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Каваленку кінулі ў ШЫЗА

10
Сяргея Каваленку кінулі ў ШЫЗА

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Сяргей Каваленка, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 19, змешчаны ў штрафны ізалятар.

Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Алена Каваленка.

Паводле яе слоў, 10 жніўня яны з адвакатам наведалі калонію, дзе даведаліся, што Сяргея Каваленку змясцілі ў ШЫЗА 28 ліпеня - адразу ж пасля спаткання са сваякамі. «Спачатку яму далі 9 сутак ізалятара і ў той час, калі ён там сядзеў, дадалі яшчэ сем сутак. Гэта значыць з ШЫЗА ён выйдзе толькі 14 жніўня», - сказала Алена Каваленка.

На яе думку, ціск на апазіцыянера звязаны з тым, што ён упарта не падпісвае паперы аб прызнанні сваёй віны. «Яму гэта настойліва прапануюць, але ён адмаўляецца, бо лічыць, што нічога супрацьпраўнага або супрацьзаконнага не здзяйсняў», - падкрэсліла жонка асуджанага.

Паводле яе слоў, Сяргей паскардзіўся адвакату, што ў камеры па начах вельмі холадна - яму прыходзіцца ўставаць некалькі разоў за ноч і рабіць фізічныя практыкаванні, каб сагрэцца.

«У мяне ўзялі для яго перадачу - пяць кілаграмаў садавіны, якія яму паложаны. Але я не ведаю, ці атрымае ён іх у ШЫЗА. Калі не атрымае, то што з імі стане да 14 жніўня, невядома», - адзначыла Алена Каваленка.

Акрамя таго, ёй стала вядома, што ў калоніі атрымалі ліст еўрадэпутата Марэка Мігальскага, які патрабуе тлумачэнняў па ўмовах утрымання Каваленкі. «Цяпер у калоніі думаюць, што яму адказаць», - сказала Алена.

Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года па абвінавачванні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, якое было вынесена апазыцыянеру ў траўні 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У лютым гэтага года Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля двух месяцаў.

18 траўня Віцебскі абласны суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу Каваленкі на прысуд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках