16 лiстапада 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гімнасткі заваявалі 13-ы медаль Алімпіяды - «серабро»

45
Гімнасткі заваявалі 13-ы медаль Алімпіяды - «серабро»

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыке заваявала 2-е месца.

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыке (Марына Ганчарова, Анастасія Іванькова, Наталля Лешчык, Аляксандра Наркевіч, Аліна Туміловіч) заваявала серабро ў мнагабор'і ў групавых практыкаваннях.

Гэта былі дзве дысцыпліны: практыкаванні з мячамі, а таксама практыкаванні са стужкамі і абручамі, паведамляе «Наша Ніва».

Пасля першага практыкавання беларускі былі 4-е, пасля Балгарыі (27825 балаў супраць 27950). Але бліскуча выступілі падчас другога практыкавання і абышлі не толькі Балгарыю (54 375), але і Італію (55 450) з агульным вынікам 55 600. Алімпійскае золата выйграла Расея (57000).

Нагадаем, што ўчора бронзу ў індывідуальных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыке заваявала беларуска Любоў Чаркашына.

Зборная Беларусі заваявала на Летніх Алімпійскіх Гульнях 13 медалёў: 3 залатыя, 5 сярэбраных, 5 бронзавых.

Золата: Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (стральба);

серабро: два медалі Аляксандры Герасімені (плаванне), медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (каноэ-двойка), медаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (байдарка-двойка, 200 метраў), медаль зборнай па мастацкай гімнастыцы.

бронза: Марына Шкерманкова (цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс), байдарка-чацвёрка (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка).

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках