15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі АБСЕ прыбудуць у Менск 21 жніўня

2
Назіральнікі АБСЕ прыбудуць у Менск 21 жніўня

Тэхнічная група місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прыбудзе ў Беларусь 21 жніўня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Беларускі МЗС атрымаў ноту АБСЕ, у якой пазначана, што тэхнічная група прыедзе 21 жніўня. Яна будзе займацца пытаннямі арганізацыі офіса, сувязі, транспарту», - сказаў ён.

Асноўная група доўгатэрміновых назіральнікаў пачне прыбываць праз некалькі дзён пасля прыезду тэхнічнай групы.

Для працы ў Беларусі БДІПЧ АБСЕ мае намер накіраваць 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. Узначаліць місію прадстаўнік Македоніі Антоніа Мілашоскі, яго намеснік - прадстаўнік ЗША Доналд Бісон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках