15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулак: У заявах Ярмошынай занадта многа палітыкі

5
Гулак: У заявах Ярмошынай занадта многа палітыкі

Беларуска-шведскі дыпламатычны канфлікт накладзе негатыўны адбітак на ацэнку, якую будуць даваць «выбарам» у Беларусі назіральнікі ад АБСЕ, лічыць Ярмошына.

Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак пракаментаваў сайту ПЦ «Вясна» пазіцыю кіраўніка ЦВК:

- На мой погляд, у заявах старшыні Цэнтрвыбаркама занадта многа палітычных ацэнак і мала таго, што непасрэдна датычыцца працэдуры «выбараў».

Мы ўжо ў які раз робім наша незалежнае назіранне «Праваабаронцы за свабодныя выбары» - і ні шведскі амбасадар, ні якія-небудзь іншыя асобы і арганізацыі ў яго ніколі не ўмешваліся. Мы цалкам незалежныя ў сваіх ацэнках.

На жаль, старшыня Цэнтрвыбаркама нічога не кажа аб тым, што прынцыповыя праблемы, якія сталі прычынай крытычных ацэнак беларускіх «выбараў», ніяк не былі вырашаны. Так, некаторыя змены адбываліся, але прынцыповыя праблемы застаюцца. Напрыклад, нежаданне камісій падлічваць кожны бюлетэнь і такім чынам забяспечваць давер хаця б да падліку.

Паўтаруся, мы вядзем незалежнае назіранне. І мы гатовыя адзначаць пазітыўныя змены, калі яны будуць, у тым ліку даказваць, што гэта так, і назіральнікам АБСЕ і любым іншым. Але гэта ў тым выпадку, калі змены адбудуцца! А калі працэдуры па-ранейшаму будуць закрытыя, не будзе карэктнага падліку галасоў - трэба за гэта вініць не назіральнікаў, а тых, хто арганізуе «выбары».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках