16 лiстапада 2024, Субота, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 фактаў аб дэпутатаце Мекачы, якога не хоча бачыць Лукашэнка

18
7 фактаў аб дэпутатаце Мекачы, якога не хоча бачыць Лукашэнка

Аляксандру Лукашэнке не падабаецца кіраўнік назіральнікаў ад ПА АБСЕ Матэа Мекачы. Чым выклікана яго незадаволенасць?

На сустрэчы з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў ПА АБСЕ маглі б знайсці «больш дасведчанага чалавека ў дачыненні да Беларусі» для назірання за выбарамі, чым Матэа Мекачы, які прызначаны кіраўніком назіральнікаў ад Парламенцкай Асамблеі АБСЕ на будучых «парламенцкіх выбарах» .

«Салідарнасць» прыводзіць факты аб італьянскім дэпутатаце, які так не спадабаўся беларускаму кіраўніку.

1. Матэа Мекачы, 36-гадовы прадстаўнік маладых палітыкаў, уваходзіць у Дэмакратычную партыю Італіі, якая была галоўнай апазіцыйнай сілай у адносінах да экс-прэм'ера Сільвіо Берлусконі, сябра Аляксандра Лукашэнкі.

Матэа Мекачы таксама ўваходзіць у транснацыянальную радыкальную партыю. Гэта міжнародная міжпартыйныя арганізацыя вядзе негвалтоўную барацьбу за зацвярджэнне дэмакратычных праў і свабод ва ўсім свеце. Вядомая, у тым ліку, сваімі анцімілітарысцікмі кампаніямі.

2. У якасці старшыні камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ Матэа Мекачы нагадваў украінскім уладам, што ў рэгіёне АБСЕ не павінна быць палітычных зняволеных. Італьянец меў на ўвазе былых членаў урада, якія знаходзяцца ў турме - Юлію Цімашэнка, Юрыя Луцэнку і Валерыя Івашчанку.

3. Матэа Мекачы быў на «Плошчы» у Менску 19 снежня 2010 года. Аб гэтым з абурэннем паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». Італьянскі дэпутат працаваў на прэзідэнцкіх выбарах назіральнікам ад АБСЕ.

4. Увосень мінулага года старшыня камітэта па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў. Матэа Мекачы канстатаваў расчараванне ПА АБСЕ ў палітыцы афіцыйнага Менску, які працягнуў пераслед апазіцыі і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2011 года.

Італьянскі дэпутат таксама рабіў наступныя заявы.

5. Матэа Мекачы падтрымліваў кантакты са сваякамі палітычных зняволеных Беларусі, з сайтам charter97.org.

6. Матэа Мекачы быў у складзе місіі назіральнікаў ПА АБСЕ, якая расцаніла парламенцкія выбары, якія прайшлі ў Казахстане ў студзені 2012 года, як не адпавядаючыя асноватворным прынцыпам дэмакратычных выбараў.

Нурсултан Назарбаеў на гэта заявіў: «Мы больш не будзем запрашаць у Казахстан нанятых кімсьці экспертаў, якія крытыкуюць нашы выбары».

7. Пасля прызначэння кіраўніком місіі назіральнікаў за парламенцкай кампаніяй у Беларусі Матэа Мекачы выказаў надзею на тое, што будучыя выбары будуць больш ліберальным і дэмакратычнымі, чым папярэднія.

- Мы вельмі спадзяемся, што ўсё, уключаючы і тых, хто цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам або ў турме, атрымаюць магчымасць свабодна і без абмежаванняў прыняць удзел у «парламенцкіх выбарах», - сказаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках