16 лiстапада 2024, Субота, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прыпыніла імпарт біядызеля з Беларусі

11
Украіна прыпыніла імпарт біядызеля з Беларусі

Украінскія нафтатрэйдары прыпынілі заключэнне кантрактаў з беларускімі пастаўшчыкамі біядызеля ў чаканні змены ўмоў імпарту ТБД.

«Цяпер кантрактаванне вераснёўскіх аб'ёмаў імпарту ТБД украінскімі трэйдарамі прыпынена, аднак гэта часовая сітуацыя. Аб поўным спыненні імпарту ва Украіну ТБД гаворкі не ідзе: гэта занадта сур'ёзны прадукт для рынку, каб цалкам ад яго адмаўляцца», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» удзельнік украінскага рынку нафтапрадуктаў.

У той жа час ён адзначыў, што ў цяперашні час органы дзяржкіравання Украіны вывучаюць магчымасці па абароне ўкраінскіх вытворцаў нафтапрадуктаў і прапрацоўваюць пакет антыманапольных мер. «Вынікам гэтай працы можа стаць альбо ўстанаўленне нейкіх мясцовых увазных пошлін на ТБД, ці павышэнне акцызаў. Зразумела, што гэта выкліча змены ў коштавай палітыцы трэйдараў, менавіта гэтым і тлумачыцца прыпыненне заключэння кантрактаў на верасень», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашні час на ўкраінскім рынку нафтапрадуктаў сітуацыя «спакойная, стабільная, ніякай панікі або чакання дэфіцыту паліва з-за спынення паставак беларускага ТБД няма».

«За апошнія дні на рынку адбылося павышэнне коштаў на беларускія нафтапрадукты, і ТБД у тым ліку, прыкладна на 5-10%, аднак гэта сезонныя ваганні», - сказаў прадстаўнік трейдарскай кампаніі.

Крыніца таксама лічыць, што нават у выпадку адсутнасці ў верасні паставак ТБД з Беларусі ўкраінскі паліўны рынак не панясе вялікіх страт.

«Калі ў верасні не будзе паставак нафтапрадуктаў з Беларусі ад прыватных трэйдарских кампаній, будзе прадавацца больш прадукцыі беларускіх дзяржарганізацый, беларускіх НПЗ», - сказаў ён.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што ў верасні плануецца прыпыненне на капрамонт Мазырскага НПЗ, які традыцыйна з'яўляецца асноўным пастаўшчыком беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну, аднак гэта не выкліча якіх-небудзь ваганняў на ўкраінскім рынку. «Мазырскі НПЗ зараз назапашвае экспартныя аб'ёмы, акрамя таго адбудзецца пераарыентацыя на прадукцыю другога беларускага НПЗ – ААТ «Нафтан», - сказаў ён.

Між тым, раней ўкраінскія профільныя СМІ паведамлялі са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы, што Беларусь у верасні можа цалкам спыніць пастаўкі палепшанага дызпаліва і ТБД ва Украіну. Па дадзеных СМІ, у траўні-жніўні такія пастаўкі складалі 150-180 тыс. тон у месяц. За II квартал 2012 года доля Беларусі ў імпарце дызпаліва ў Украіну перавысіла 60%.

Спыненне паставак крыніцы тлумачылі нежаданнем трэйдараў ўдзельнічаць у рызыкоўных схемах бяспошліннага экспарту сублімаваных нафтапрадуктаў з тэрыторыі МС.

Дызпаліва палепшаных характарыстык і ТБД не ўваходзяць у пералік нафтапрадуктаў, што абкладаюцца экспартнымі пошлінамі пры вывазе з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Такім чынам, трэйдары могуць свабодна вывозіць іх з Беларусі.

Аналагічная схема выкарыстоўвалася беларускімі прыватнымі нафтатрэйдарамі пры экспарце з Беларусі растваральнікаў і змазачных масел, вырабленых з нафты - прамагоннага бензіну, які  бяспошлінна ўвозіцца ў рэспубліку з РФ у рамках пагадненняў па МС.

Дадзеная схема выклікала сур'ёзную заклапочанасць у расейскага ўрада і пацягнула за сабой разгляд на высокім узроўні. У цяперашні час ўвоз у Беларусь расейскай нафты прыпынены.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках