9 лiстапада 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ звярнулася да спецдакладчыка ААН па справе Антона Сурапіна

5
БАЖ звярнулася да спецдакладчыка ААН па справе Антона Сурапіна

Арганізацыя просіць выступіць Франка ля Ру з патрабаваннем вызваліць затрыманага журналіста.

Ліст за подпісам намесніка старшыні арганізацыі Андрэя Бастунца накіраваны ў Жэневу 2 жніўня.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» просіць спецдакладчыка ААН па пытанні заахвочвання і абароны права на свабоду меркаванняў і іх выказвання Франка Ля Ру адрэагаваць на факт затрымання журналіста, а таксама выступіць з прапановай кіраўніцтву Беларусі вызваліць Антона Сурапіна з-пад варты і спыніць яго крымінальны пераслед.

Акрамя гэтага, БАЖ просіць спецдакладчыка ААН вынесці рэкамендацыі кіраўніцтву Беларусі аб спыненні практыкі прымянення механізмаў крымінальнага пераследу для абмежавання свабоды выказвання ў краіне ў дачыненні да журналістаў, якія выконваюць свой прафесійны і грамадскі абавязак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках