16 лiстапада 2024, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якаўлеўскі: Макей не палепшыць адносіны з ЕЗ

9
Якаўлеўскі: Макей не палепшыць адносіны з ЕЗ

Новы кіраўнік МЗС з’яўляецца персонай нон-грата ў Еўразвязе і ЗША.

Адстаўку Сяргея Мартынава і прызначэнне міністрам замежных спраў кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Макея каментуе палітолаг Раман Якаўлеўскі, перадае «Радыё Свабода».

Якаўлеўскі перакананы, што фігура Макея не здольная выправіць сітуацыю ў адносінах Беларусі з Захадам.

«Прызначэнне Макея не можа пазначаць нейкага кардынальнага павароту ў адносінах з Захадам, каб разрадзіць гэтую ненармальную атмасферу, так як Макей знаходзіцца ў спісе неўяздных у Еўропу. Прызначэнне міністрам чалавека, які лічыцца персонай нон-грата ў Еўразвязе і ЗША, па меншай меры дзіўна, і гэта не можа сведчыць аб актывізацыі заходняга вектару палітыкі. Прызначэнне Макея калегам Вестэрвеле, неаднаразова абражаным афіцыйным Менскам, нічога не дасць для паляпшэння адносін Беларусі і Германіі і іншых краін Еўропы. Макей на папярэдняй пасадзе развіваў адносіны Беларусі з Кітаем, а не Еўразвязам», - лічыць Раман Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках