16 лiстапада 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

19
Паляванне на актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

(абноўлена) Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» затрымліваюць на вакзале ў Менску.

На цэнтральным чыгуначным вакзале Менска 22 жніўня каля 11 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі магілёўскага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Віктара Болдзіна. Ён толькі сышоў з цягніка. Адзначым, што Болдзін - інвалід вайны ў Афганістане

Падобная гісторыя адбылася ўчора ўвечары: на вакзале быў затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксей Цёплы. Малады чалавек толькі вярнуўся дадому з Польшчы. Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Менска актывіст быў асуджаны на 5 базавых велічынь па артыкуле 17.1 («Дробнае хуліганства») КаАП Рэспублікі Беларусь. Судовы працэс, які доўжыўся літаральна 5 хвілін, вёў суддзя С. Германовіч.

Як паведаміў Цёплы, у 7 раніцы да яго ў камеру на Акрэсціна прыходзіў супрацоўнік КДБ, ён патрабаваў падпісаць сфальсіфікаваны пратакол аб тым, што актывіст нібыта лаяўся матам і пагражаў, што ў выпадку адмовы «іншыя людзі будуць размаўляць» з апазіцыянерам. Кэдэбэшнік таксама сказаў, што сапраўдная прычына суда над актывістам заключаецца ў распаўсюдзе ў Менску друкаванай газеты «Хартыя'97».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках