15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Пракапенка выйшаў з ШЫЗА

4
Арцём Пракапенка выйшаў з ШЫЗА

Палітвязень галадаў 15 сутак.

Палітвязня Арцёма Пракапенку, які адбывае 7-гадовае зняволенне ў Магілёўскай калоніі, наведаў адвакат. 22 жніўня ўвечары Арцём выйшаў з ШЫЗА, куды яго кінулі на 7 сутак за адмову працаваць у другую змену, перадае «Радыё Свабода».

Адвакат распавёў, што настрой у Арцёма бадзёры, але хлопец вельмі схуднеў, так як з 8 жніўня трымаў галадоўку. Палітвязень паабяцаў адвакату спыніць галадоўку.

Раней Арцёму Пракапенке, як «злоснаму парушальніку» рэжыму, скарацілі атаварку з 500 тысяч да 100.

Нагадаем, Арцём Пракапенка, Павел Сырамалотаў і Яўген Васьковіч былі асуджаныя на 7 гадоў зняволення кожны за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках