29 снежня 2024, Нядзеля, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марылуіза Бек: Інтэрпол у змове з Лукашэнкам

36
Марылуіза Бек: Інтэрпол у змове з Лукашэнкам

Дэпутат Бундэстагу пракаментавала інфармацыю аб навучанні беларускіх сілавікоў у Германіі.

«У той час, як нямецкая грамадскасць ставіць пад сумнеў супрацоўніцтва паміж нямецкім і беларускім МУС, мы маем звесткі аб непрымальнай датычнасці Інтэрпола да паказальнага працэсу над Уладзіславам Кавалёвым і Зміцерам Канавалавым, якія былі расстраляныя, але згодна з прававымі крытэрамі з'яўляліся невінаватымі.

Так, 12 траўня 2011 года генеральны сакратар Інтэрпола Рональд Ноўбл прыпыніў свой удзел на еўрапейскай рэгіянальнай канферэнцыі на Мальце для таго, каб сустрэцца ў Менску з тагачасным кіраўніком МУС Беларусі Анатолем Куляшовым. Гэты візіт быў звязаны з красавіцкім тэрактам у менскім метро.

У той час, як на міжнародным узроўні ўжо існаваў кансэнсус адносна сумніўнай віны асуджаных (прызнанні з дапамогай катаванняў, працяглы судовы працэс без надзейных доказаў), шэф Інтэрпола не знайшоў нічога лепшага як ухваліць гэтыя скандальныя дзеянні. Ён таксама адзначыў «высокі прафесіяналізм» беларускіх следчых.

Смяротнае пакаранне Уладзіслава Кавалёва і Зміцера Канавалава востра крытыкавалася самымі рознымі арганізацыямі, уключаючы Савет Еўропы, а Лукашэнка хваліўся, што Інтэрпол мае дачыненне да менскага расследавання», - заявіла Марылуіза Бек.

Паводле слоў дэпутата Бундэстага, у жніўні Інтэрпол таксама адзначыў, што ніколькі не сумняваецца ў расследаванні злачынства і ў тым, хто быў названы вінаватым, перадае «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках