16 лiстапада 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў Кабякоў

64
Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў Кабякоў

(абноўлена) Беларускі дыктатар прызначыў Андрэя Кабякова кіраўніком сваёй адміністрацыі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Андрэй Кабякоў з 8 лістапада 2011 года з'яўляўся Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Расейскай Федэрацыі. Да гэтага працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і віцэ-прэм'ер-міністрам РБ.

Папярэдняга кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Макея Лукашэнка 20 жніўня прызначыў міністрам замежных спраў.

Падчас прызначэння Кабякова Лукашэнка адзначыў, што «расейскі напрамак вельмі важны для нас, і там павінен быць амбасадар, які, па-першае, добра ведае і Маскву, і Расею, і які азнаёмлены з тымі пытаннямі, якія сёння ёсць у адносінах паміж Беларуссю і Расеяй».

Дыктатар таксама падкрэсліў, што не варта выпускаць з-пад увагі і Адзіную эканамічную прастору. Паводле яго слоў, Андрэй Кабякоў быў накіраваны амбсадарам у Расею яшчэ і таму, што ён актыўна ўдзельнічаў у фарміраванні дамоўна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

«Думаю, мы можам рэкамендаваць на гэтую пасаду Ігара Петрышэнку, першага намесніка міністра замежных спраў. Я думаю, што гэта найбольш падрыхтаваны чалавек, і яму, напэўна, і ўваходзіць не трэба ў пасаду, таму што ён працаваў у амбсадзе», - сказаў ён.

«І другое: ён уцягнуты ў фарміраванне ўжо Еўразійскага саюза, да 2015 года мы павінны яго сфарміраваць. Таму тут бязбольна мы можам вырашыць гэтую праблему», - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што ў гэтай сувязі адпаведныя перастаноўкі неабходна зрабіць у Міністэрстве замежных спраў. «МЗС павінен працаваць, трэба разгортваць гэтую працу аператыўна, тым больш кандыдаты ў нас на замяшчэнне пасады намесніка ёсць, і пажадана, каб мы ўжо сёння вызначыліся і прызначылі гэтых людзей», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках