15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Пачаўся масіраваны прэсінг Менска на Вільню

6
Раман Якаўлеўскі: Пачаўся масіраваны прэсінг Менска на Вільню

Словы Лукашэнкі «Літве мала не пакажацца» становяцца рэальнасцю.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў палітаглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы рашэнне Вільнюскага акруговага суда размарозіць заблакаваныя раней рахункі беларускага алігарха Уладзіміра Пефціева.

«Я думаю, што не варта параўноўваць беларускія і літоўскія суды. У Літве ўсё ж судаводства мае іншую рэпутацыю, але дадзены выпадак з Пефціевым паказвае, як можна гэтую рэпутацыю выкарыстоўваць. Зрэшты, як і абавязацельствы па прававой дапамозе, якія з Беларуссю далёка не заўсёды бываюць узаемнымі. Наглядны прыклад - скандал з Бакіевым. Відавочна адно: рашэнне літоўскага суда можа быць толькі пачаткам масіраванага прэсінгу Менска на Вільню напярэдадні важных для Літвы выбараў у Сейм і менш важных для астатніх «выбараў» у палату ў Беларусі.

І наогул, словы Лукашэнкі «Літве мала не пакажацца» становяцца рэальнасцю і надаюць яму адрэналіну для далейшых дзеянняў. Асабліва напярэдадні абяцаных у кастрычніку нейкіх суровых санкцый супраць яго рэжыму», - заявіў Раман Якаўлеўскі сайту charter97.org.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках