16 лiстапада 2024, Субота, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заданне па зніжэнні энергаёмістасці ВУП правалена

9
Заданне па зніжэнні энергаёмістасці ВУП правалена

Энергаёмістасць ВУП Беларусі за I паўгоддзе 2012 года вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года на 17,4% пры зацверджаным прагнозе яе зніжэння на 6-7% у 2012 годзе.

Пра гэта сказана ў апублікаванай справаздачы Нацыянальнага статкамітэта Беларусі.

Паводле звестак Белстата, у I квартале 2012 года энергаёмістасць ВУП вырасла на 13,7%. Такім чынам, у II квартале беларуская эканоміка працягнула павялічваць спажыванне энергарэсурсаў, але гэта не дазволіла ёй нарасціць тэмпы росту ВУП, якія па выніках I паўгоддзя замарудзіліся да 2,9% з 3% у I квартале, паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго, па выніках I паўгоддзя 2012 года матэрыялаёмістасць прамвытворчасці вырасла на 0,4% пасля зніжэння на 0,7% у I квартале. Мэтавы прагноз на год прадугледжвае зніжэнне матэрыялаёмістасці ў прамысловасці на 2-3%.

Паводле звестак Белстата, рэзкі рост энергаёмістасці ВУП адзначаны ва ўмовах зніжэння сярэдніх коштаў імпарту энергетычных тавараў на 9,6% пры росце фізічных аб'ёмаў іх увозу на 35,3%. У прыватнасці, Беларусь павялічыла імпарт нафтапрадуктаў у 3,3 разы, электраэнергіі - у 1,6 разы.

Па экспертнай ацэнцы, рост імпарту энергарэсурсаў стаў абавязковай умовай эканамічнага росту краіны ў цэлым з улікам укладу прамысловасці ў структуру ВУП. Паводле даных Мінэканомікі, з 2,8% росту ВУП за студзень-ліпень на долю прамысловасці прыпадае 2,6%. Галоўным фактарам росту ў прамысловасці ў I палове 2012 года сталі высокія аб'ёмы вытворчасці ў нафтаперапрацоўцы (рост на 16,3%), хіміі (рост на 47,1%) і машынабудаванні (рост на 15,6%).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках