15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да будаўніцтва АЭС далучацца кітайцы

25
Да будаўніцтва АЭС далучацца кітайцы

Высакавольтныя лініі электраперадачы для выдачы магутнасці беларускай АЭС у энергасістэму краіны будзе будаваць кітайская кампанія NCPE.

«Па прапанове ўрада Беларусі, праект выдачы магутнасці ад АЭС уключаны ў пералік праектаў, прапанаваных Эксімбанку Кітая для фінансавання ў рамках заключанага генеральнага крэдытнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Эксімбанкам. Па ўмовах названага банка праведзены таргі сярод кітайскіх кампаній. 23 траўня 2012 года вызначаны пераможца - кампанія NCPE, якая прапанавала найменшы кошт праекта, 8 чэрвеня 2012 года з дадзенай кампаніяй заключаны кантракт на рэалізацыю праекта», - паведаміў у сераду намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк падчас on-line канферэнцыі, арганізаванай БелТА.

Нагадаем, што першая АЭС у Беларусі магутнасцю 2400 МВт будуецца на Астравецкай пляцоўцы Гродзенскай вобласці. Фізічны пуск 1-га энергаблока беларускай АЭС намечаны на красавік 2018 года, энергетычны пуск - на чэрвень таго ж года. 2-і энергаблок будзе запушчаны праз 18 месяцаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках