9 лiстапада 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраньюс»: «Няма фатаграфіі - няма праблем» (Відэа)

40
«Еўраньюс»: «Няма фатаграфіі - няма праблем» (Відэа)

Тэлеканал «Еўраньюс» паказаў сюжэт пра зняволенага фатографа Антона Сурапіна.

У Беларусі прайшла новая акцыя ў падтрымку фатографа і блогера Антона Сурапіна, які ўжо больш за два тыдні ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ у рамках так званай справы аб «плюшавым дэсанце».

Пра тое, якія менавіта абвінавачванні яму былі прад'яўленыя, пакуль не паведамляецца.

Малады чалавек быў затрыманы пасля таго, як на адным з сайтаў першым выклаў фатаграфіі з плюшавымі мядзведзямі, якія 4 ліпеня былі раскіданыя над Беларуссю з борта шведскага самалёта. Бацька Антона Сурапіна лічыць арышт сына «абсурдным», адзначае «Еўраньюс».

«Пакуль не здарылася так з маім сынам, то я нават і не ведаў, што ў нас у краіне такое ёсць. Бывае, што адбываюцца такія выпадкі - збіваюць журналістаў... але я пра гэта даведаўся толькі пасля таго, як арыштавалі майго сына. Я лічу, што гэта абсурдна», - кажа Андрэй Сурапін.

Па неафіцыйнай інфармацыі, Сурапіна падазраюць у датычнасці да арганізацыі незаконнага перасячэння беларускай мяжы. Яму можа пагражаць да сямі гадоў турэмнага зняволення.

Тым часам Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя змяненні і адправіў у адстаўку кіраўніка Дзяржпамежкамітэта. На яго думку, памежнікі павінны «усімі сродкамі» спыняць парушэнне дзяржмяжы, у тым ліку і зброяй.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках