16 лiстапада 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выплаціла $43.75 мільёнаў па еўрабондах

1
Беларусь выплаціла $43.75 мільёнаў па еўрабондах

Беларусь выплаціла 43,750 млн. даляраў ЗША па чарговым купоне па 5-гадовых еўрааблігацыях.

«3 жніўня 2012 г. у адпаведнасці з умовамі выпуску дзяржаўных каштоўных папер Рэспублікі Беларусь на міжнародных фінансавых рынках, Рэспубліка Беларусь выканала свае абавязацельствы ў памеры 43,750 млн. даляраў ЗША па выплаце даходу па чарговым купоне перад трымальнікамі 5-гадовых еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных 3 жніўня 2010 года», - паведамляе Міністэрства фінансаў.

Нагадаем, размяшчэнне еўрааблігацый было здзейснена на суму 600 млн. даляраў ЗША са стаўкай купона 8,75%. Працэнты па аблігацыях выплачваюцца на паўгадавой аснове 3 лютага і 3 жніўня кожнага года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках