16 лiстапада 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Скрабец зняўся з «выбараў» з-за пагроз КДБ

15
Сяргей Скрабец зняўся з «выбараў» з-за пагроз КДБ

Палітыку пагражалі паўторам ужо пройдзенага шляху: турма, канфіскацыя маёмасці ў яго і ў сваякоў.

Таму Сяргей Скрабец паведаміў, што пад ціскам і пагрозамі сыходзіць з выбарчай дыстанцыі.

«Кіраўніка майго штаба не адпусцілі ў адпачынак на працы і фактычна пасадзілі пад хатні арышт. Удзельнікам маёй ініцыятыўнай групы пагражалі: каму - звальненнем з працы, каму - адлічэннем з вучобы. У выніку толькі тры чалавекі з пятнаццаці не пабаяліся працягнуць працу па збору подпісаў. Працавалі з кожным. Мне і маім сваякам таксама прыходзілі пагрозы ад супрацоўнікаў КДБ. Так што праз «Белорусский партизан» хачу перадаць ім, што я прыняў да ўвагі гэтыя пагрозы, але як раней іх не баяўся, так і цяпер не баюся. Але я баюся за сваіх людзей, якія жывуць і працуюць у Лідзе. У Менску я нават не рэгістраваў ініцыятыўную групу па той жа прычыне - з-за пагроз. Думаў, у Лідзе такога не будзе - усё-такі Ліда далекавата ад Менска. Але там аказалася яшчэ горш», - сказаў Сяргей Скрабец.

«Мне пагражалі «закрыць рот». Што я перажыў за апошнія гады - паўтару. Канфіскавана маёмасць у мяне і ў маіх бацькоў, у сваякоў, дзевяць чалавек былі пасаджаныя ў турмы па ілжывым абвінавачванні, сам я ўжо восем гадоў не магу знайсці працы. Гучалі непрыхаваныя пагрозы паўтарэння ўжо пройдзенага мною шляху. У тым ліку - і турэмнага зняволення. Калі я не замоўкну», - адзначыў палітык.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках