16 лiстапада 2024, Субота, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь займаецца кантрабандай расейскіх нафтапрадуктаў і ва Украіну

2
Беларусь займаецца кантрабандай расейскіх нафтапрадуктаў і ва Украіну

Кампаніі, якія належаць беларускім алігархам, блізкім да Лукашэнкі, апрабавалі аналаг схемы «растваральнікаў» ва Украіне.

Там яны прадаюць расейскія нафтапрадукты пад выглядам біядызельнага паліва і дызпаліва.

У бягучым годзе значна ўзрос імпарт беларускага біядызельнага паліва ва Украіну, паведамляе «Інтэрфакс».

«Буйныя прыватныя беларускія нафтатрэйдары - «Юнівест-М», «Інтэрсэрвіс» і іншыя - увозяць ва Украіну біядызельнае паліва, вырабленае на аснове дызпаліва, якое выпрацоўваецца на беларускіх НПЗ. У месяц такія пастаўкі складаюць 30-40 тысяч тон», - паведаміў удзельнік рынку .

Ён таксама адзначыў, што ў 2011 годзе такія пастаўкі не ажыццяўляліся.

Акрамя таго, па словах суразмоўцы агенцтва, у бягучым годзе назіраецца тэндэнцыя росту паставак на ўкраінскі рынак дызпаліва з палепшанымі характарыстыкамі. «Гэтымі пастаўкамі займаецца, пераважна, кампанія «Трайпл»», - сказала крыніца.

Нагадаем, што кампанія «Трайпл» належыць беларускаму алігарху Юрыю Чыжу, супраць якога Еўрапейскі звяз увёў эканамічныя і візавыя санкцыі за «фінансаванне рэжыму Лукашэнкі».

Як паведамляў сайт charter97.org, біядызельнае паліва і дызпаліва з палепшанымі характарыстыкамі не ўваходзяць у пералік прадукцыі, якая абкладаецца экспартнымі пошлінамі, таму трэйдары могуць свабодна вывозіць іх за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. У той жа час, гэтыя віды паліва вырабляюцца шляхам дадання да стандартнага дызпалівы спецыяльных прысадак.

Такім чынам, Беларусь не абавязаная пералічваць у расейскі бюджэт пошліны за экспарт гэтых відаў аўтамабільнага паліва.

Нагадаем, што падобным чынам да нядаўняга часу Беларусь экспартавала расейскія нафтапрадукты ў краіны ЕЗ пад выглядам растваральнікаў. Яны таксама не абкладаліся мытнымі пошлінамі. Учора расейская чыгунка заблакавала пастаўкі нафты (перагоннага бензіну) у Беларусь, паставіўшы тым самым кантрабандны бізнэс беларускіх алігархаў пад пагрозу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках