15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўгена Васьковіча зноў кінулі ў карцэр

1
Яўгена Васьковіча зноў кінулі ў карцэр

А Сяргея Каваленку вызвалілі ад працы па стане здароўя.

Пра тое, што Яўген Васьковіч пабываў у карцэры, паведаміла маці палітвязня Рушанія Васьковіч. Больш звестак пра сына ў яе няма, перадае «Радыё Свабода».

«Учора я тэлефанавала ў калонію, і мне сказалі, што сына ўжо вызвалілі з карцэра. Але як ён сябе адчувае, што далей, - нічога не ведаю. Лісты пакуль не атрымала», - распавяла Рушанія Васьковіч.

Яўген Васьковіч быў асуджаны на 7 гадоў зняволення за спробу падпалу будынка Бабруйскага КДБ. Анархіста залічылі ў «злосныя парушальнікі турэмнага рэжыму» і за год ужо некалькі разоў кідалі ў карцэр.

Тым часам Сяргея Каваленку вызвалілі ад працы па стане здароўя.

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня.

За час зняволення Сяргей Каваленка тройчы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту, падчас якіх страціў шмат вагі. Два тыдні таму Каваленка адбыў чарговы тэрмін у карцэры.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ асуджаны на год і месяц пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбывання хатняй «хіміі», прысуджанай яму пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках