15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацкі вінзавод бастуе: рабочыя выйшлі на вуліцу

140
Полацкі вінзавод бастуе: рабочыя выйшлі на вуліцу

Раніцай у пятніцу спыніліся ўсе цэхі завода.

Як стала вядома сайту ximik.info стыхійную забастоўку пачалі работнікі прадпрыемства, незадаволеныя атрыманымі ўчора разліковымі лісткамі. Рабочыя прадпрыемства пакінулі працоўныя месцы і выйшлі на вуліцу.

Грузчык вінзавода Віктар Раслякоў пацвердзіў, што ўчора работнікі прадпрыемства атрымалі на рукі разліковыя лісткі, у якіх значылася заработная плата, якая не перавышае 2-х мільёнаў рублёў. Раніцай у пятніцу незадаволенасць работнікаў вінзавода вылілася ў стыхійную забастоўку.

Кіраўніцтва прадпрыемства адрэагавала на гэта абяцаннем да канца дня пятніцы пералічыць заработную плату работнікам прадпрыемства.

Па словах Раслякова, даверу да абяцанняў няма, але цэхі вінзавода паступова пачынаюць працу, чакаючы вячэрняга рашэння адміністрацыі.

Нагадаем, у апошні час на прадпрыемстве было не спакойна. Каля 30 работнікаў вінзавода выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і стварылі на прадпрыемстве пяршоўку Свабоднага прафсаюза.

Такім чынам рабочыя выказвалі сваю незадаволенасць заработнай платай і ўмовамі працы. Па інфармацыі «Народной воли» у адказ на вінзавод прыйшлі супрацоўнікі КДБ з мэтай выявіць лідэраў «бунтаўнікоў».

Пры гэтым, кіраўніцтва Полацкага вінзавода ўсяляк абвяргае інфармацыю пра забастоўку рабочых.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках