15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскія «выбары» праваліліся

36
Лукашэнкаўскія «выбары» праваліліся

У галасаванні прынялі ўдзел менш паловы беларусаў.

У кампаніі «За справядлівыя выбары» сцвярджаюць, што яўкі на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі не было. Пра гэта сайту charter97.org распавёў каардынатар гэтай кампаніі і старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

«У нас ёсць канкрэтныя дадзеныя з участкаў па акругах. Так, па 34 Гомельскай Савецкай выбарчай акрузе за ўвесь перыяд галасавання, уключаючы датэрміновае, па дадзеных выбаркама прагаласавалі 67,2%, а па дадзеных нашых назіральнікаў, якія фіксавалі кожнага чалавека, які прыйшоў на ўчастак - 37,6%. Розніца - амаль 30%. У 94 акрузе Менска такая ж сітуацыя. У 102 - па афіцыйных дадзеных 58,9%, а рэальна прыйшло толькі 38,9% выбаршчыкаў. Розніца ў 20%. І гэтак далей. У іх «выбары» адбыліся, а па нашых дадзеных - не», - распавёў палітык.

«Мы не вымяраем сярэднюю яўку, таму што гэта ўсё роўна што мераць сярэднюю тэмпературу па шпіталі. У сельскіх акругах «выбары» сапраўды адбыліся, там яўка была да 70%. Але ў буйных гарадах усё па-іншаму», - заявіў Сяргей Калякін.

Таксама апазіцыйны палітык распавёў пра тое, як улада спрабавала забяспечыць яўку.

«Тое, што людзей абзвоньвалі па тэлефонах і дамафонах - гэта яшчэ самае бяскрыўднае. Да многіх прыходзілі дадому прама з урнай. Так, да сябра партыі АГП Зміцера Кавалгіна за голасам прыходзілі, пры гэтым яму далі «левы» бюлетэнь, на якім не было подпісаў членаў выбарчай камісіі. Натуральна, ён забраў гэты бюлетэнь і напісаў заяву ў пракуратуру, будуць разбірацца», - адзначыў Сяргей Калякін.

«Участковыя камісіі падкуплялі выбаршчыкаў. На некаторых участках тым, хто прагаласаваў, раздавалі пайкі з півам, джынтонікам або ліманадам і прадуктамі. Былі і такія людзі, якія прагаласаваўшы, прасілі ў камісіі выдаць аб гэтым даведку, таму што начальства на працы запатрабавала прынесці доказ, што падначаленыя прагаласавалі. Таксама масава заганялі галасаваць студэнтаў. Былі каруселі, напрыклад, у 94-й акрузе - калі адны і тыя ж людзі галасавалі на розных участках. Безумоўна, такое немагчыма без змовы камісій. Але самы малазатратных спосаб - гэта проста прыпіска галасоў», - падкрэсліў каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках