15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігара Аліневіча пазбавілі перадач і сустрэч з роднымі

2
Ігара Аліневіча пазбавілі перадач і сустрэч з роднымі

Палітвязень Ігар Аліневіч 24 верасня сустрэў за кратамі 29-ы дзень нараджэння.

На 26 верасня ў яго была прызначаная кароткатэрміновая сустрэча з роднымі, аднак яна не адбылася, паведамляе маці Ігара Валянціна Аліневіч:

«У нас па графіку павінна было быць спатканне і прадуктовая перадача. Але калі мы чакалі, дык выйшла дзяўчына і паведаміла, што яму адмянілі і сустрэчу, і перадачу. І вось мы вяртаемся ні з чым. Чаму - невядома. У нашым свеце ўсё можа быць, а яны нічога не тлумачаць. Але пакуль там стаяла, то бачыла, як прыехала пошта, і там былі стосы канвертаў, а зверху - адрасаваныя Ігару. Я так разумею, што такім чынам да яго яшчэ даходзяць віншаванні з днём нараджэння».

Прадуктовых перадач і сустрэч з роднымі Аліневіч пазбаўлены на працягу апошніх шасці месяцаў, перадае «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках