15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч падтрымаў Зміцера Дашкевіча

5
Мікалай Статкевіч падтрымаў Зміцера Дашкевіча

А ад Алеся Бяляцкага перасталі прыходзіць лісты.

Былы кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Мікалай Статкевіч даслаў адразу два лісты з турмы і патэлефанаваў сваёй жонцы Марыне Адамовіч, перадае «Радыё Свабода».

«Мікалай пісаў па слядах свайго дня нараджэння і прасіў падзякаваць усім, хто яго павіншаваў, у тым ліку Івонку Сурвілу, Сяргею Навумчыку і Стэфану Эрыксану. У асноўным ён жартаваў, а ў суботу ад яго быў званок: як заўсёды, быў бадзёры, вясёлы. Сказаў, што адчувае сябе нармальна, што атрымаў права на медыцынскую бандэроль. Ён таксама вельмі непакоіцца пра лёс Яўгена Васьковіча, які знаходзіцца ў той жа турме. Тое, што там нешта адбываецца, нават Мікалаю, пры яго ізаляцыі вядома. Таксама ён непакоіцца пра Зміцера Дашкевіча, просіць перадаць яму словы падтрымкі. І пацвердзіліся чуткі, што начальніка турмы звольнілі і з 1 верасня ў іх новы начальнік. У нашых умовах гэта трывожна», - сказала жонка Мікалая Статкевіча.

Сваякі палітвязняў Эдуарда Лобава, Аляксандра Францкевіча, Сяргея Каваленкі і іншых не маюць ніякіх навін ад зняволеных. Не атрымлівае лістоў і Наталля Пінчук - жонка палітвязня і праваабаронцы Алеся Бяляцкага - чым яна вельмі занепакоеная.

«Вельмі даўно ніякіх навін няма. Апошні ліст быў датаваны 25 жніўня. Гэта нязвыкла, таму што ён імкнуўся падтрымліваць перапіску, мінімум раз-два ў тыдзень лісты дасылаў. Бо ён усё ж у турме, і любое маўчанне ўжо пачынаеш тлумачыць чымсьці дрэнным», - распавяла жонка Алеся Бяляцкага.

Як паведаміла Наталля Пінчук, на днях разам з адвакатам яна будзе высвятляць лёс мужа праз адміністрацыю Бабруйскай калоніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках