16 лiстапада 2024, Субота, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Heritage Foundation: Беларуская эканоміка рэпрэсіўная

16
Heritage Foundation: Беларуская эканоміка рэпрэсіўная

Беларусь заняла 154 месца з 177 краін свету ў рэйтынгу эканамічна свабодных краін.

Рэйтынг складзены фондам Heritage Foundation і экспертамі Wall Street Journal.

Наша краіна атрымала толькі 48 пунктаў, яе рэйтынг пагоршыўся ў параўнанні з мінулым годам з-за значнага скарачэння эканамічнай свабоды. Наша краіна займае перадапошняе месца ў спісе еўрапейскіх дзяржаў рэйтынгу, паведамляе сайт Heritage Foundation (пераклад - charter97.org).

Беларуская эканоміка названая «рэпрэсіўнай» з-за захавання дзяржаўнага кантролю ў многіх яе сферах. Таксама важным фактарамі, якія паўплывалі на негатыўную ацэнку, названыя закрытасць рынка, карупцыя, дыктатарскае кіраванне і дрэнная абарона ўласнасці.

Эксперты The Heritage Foundation вызначаюць эканамічную свабоду як «адсутнасць урадавага ўмяшання або перашкоды вытворчасці, размеркаванню і спажыванню тавараў і паслуг, за выключэннем неабходнай грамадзянам абароны і падтрымкі свабоды як такой». Аналіз эканамічнай свабоды праводзіцца Фондам з 1995 года. Ступень свабоды эканомікі разлічваецца па сярэдняму арыфметычнаму дзесяці паказчыкаў: свабода бізнэсу, гандлю, фінансавага сектара, інвестыцый, працы, манетарная і фіскальная свабоды, гарантыі правоў уласнасці, памер бюракратычнага апарата і ступень абароны ад карупцыі. Такім чынам, у «абсалютна свабоднай» эканоміцы ў выніку павінна атрымацца 100 балаў, а там, дзе свабоды няма ў прынцыпе, адпаведна, нуль. Усе краіны свету, прадстаўленыя ў бягучай справаздачы, падзеленыя на пяць умоўных груп у адпаведнасці са сваім рэйтынгам па Індэксу эканамічнай свабоды: «свабодныя», «пераважна свабодныя», «умерана свабодныя», «пераважна несвабодныя» і «рэпрэсіўныя».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках