15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што важнейшае: правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе?

76
Што важнейшае: правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе?

Кіраўнік МЗС Літвы не даў выяўнага адказу.

У інтэрв'ю перадачы «Ранішняя тэма» 10 студзеня міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус выказаў сваё меркаванне аб стасунках Літвы і Беларусі.

У прыватнасці, міністр мяркуе, што «беларусы - партнёры, з якімі можна і трэба размаўляць, і гэта павінны рабіць як Літва, так і ЕЗ». «Толькі ў такім выпадку мы здолеем убачыць нейкія змены», - падае словы Лінкявічуса DELFI.

«На пытанне, што важнейшае, правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе, мы не павінны так схематычна ставіцца да сітуацыі. Усё важна. Мы не збіраемся падымаць эканамічныя інтарэсы вышэй за правы чалавека. Але грузы ў Клайпеду важныя як для Літвы, так і для Беларусі. Эканамічнае супрацоўніцтва таксама гуртуе, прымушае размаўляць больш канструктыўна, яно прымушае прагматычных людзей задумацца пра гэтыя перашкоды, якія замінаюць супрацоўніцтву. Гэтыя перашкоды - палітвязні, парушэння правоў чалавека ды іншае. Адны мяркуюць, што Беларусь трэба «абнесці мурам», ізаляваць, пакараць, але я асабіста прытрымліваюся іншага меркавання. Не трэба будаваць муры. Трэба знайсці магчымасць паўплываць на нашых калегаў, мець больш стасункаў, супрацоўнічаць. Я адчуў, што з імі можна гаварыць», - сказаў новы міністр. Кіраўнік МЗС пагадзіўся з тым, што Літва для Беларусі з'яўляецца асаблівай брамай на Захад: «Мы штодня выдаем беларусам каля тысячы віз. Гэта велізарная фабрыка для вырабу віз. І я, як былы пасол, магу сказаць, што мы траха не траціну віз выдаем бясплатна. Спартоўцам, моладзі, прадпрымальнікам, я ўжо не кажу пра няшчасныя выпадках і да гэтага падобнае. Гэта значыць, мы стараемся, каб беларусам было лягчэй убачыць свет, убачыць Еўропу, праз нас яны могуць трапіць у Еўропу». Лінкявічус быў амбасадарам у Беларусі з 24 ліпеня да 28 лістапада 2012 года. Быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках