15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта вярнула Расею ў 1980-я

38
Нафта вярнула Расею ў 1980-я

Крыху больш чым праз тыдзень адкрыецца чарговы Давоскі эканамічны форум, і ўжо ў які раз ён будзе праходзіць на фоне нестабільнай сітуацыі ў глабальнай эканоміцы.

З пункту гледжання прыманых пастаноў - гэта нефармальная сустрэча, і Расея ўжо даўно не з'яўляецца тут сюрпрызам. На тыдзень раней у Маскве таксама адкрыецца сэзон маштабных дыскусій, і першым паводле традыцый стане гайдараўскі форум, які пачне працу ў сярэдзіне гэтага тыдня, паведамляе ІА «Росбалт».

У 2013 годзе яго галоўнай тэмай стане «Расея і свет: выклікі інтэграцыі». Сёння пра будучы форум журналістам распавядаў рэктар Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ Уладзімір Мау. Паралельна вядомы эканаміст зрабіў як мінімум дзве цікавыя заявы, на якіх варта спыніцца падрабязней.

У прыватнасці, ён звярнуў увагу журналістаў на падабенства цяперашняй сітуацыі на сусветным рынку энэргарэсурсаў да таго, што адбывалася ў 1979-1980-х гадах, калі кошты нафты таксама былі вельмі высокія. У параўнальных адзінках, паводле ягонай ацэнкі, яны акурат знаходзіліся на сённяшнім узроўні. Наступнае стромае абрынанне каціровак (у 6 разоў) прычынілася да пераразмеркавання палітычнай карты свету. У сярэдзіне 1980-х Масква вымушаная была пачаць Перабудову, а затым і ўвогуле здарылася руйнаванне Варшаўскага блока і Савецкага Саюза. І тады, і цяпер наша эканоміка занадта моцна залежала ад кошту нафты. Таксама, як і ў мінулым, адной з галоўных прычын будучага абрынання коштаў можа стаць дзейнасць ЗША. Праўда, калі раней ім даводзілася пераконваць іншыя дзяржавы-вытворцы энэргарэсурсаў збавіць кошты, то цяпер самі Злучаныя Штаты дзякуючы сланцавай рэвалюцыі могуць істотна паўплываць на каціроўкі.

Зрэшты, «пасадка» Расеі ў гэты раз, мусібыць, будзе больш мяккай, бо існуюць і іншыя спажыўцы, асабліва ў развіццёвых краінах, якія далей павялічваюць попыт на «чорнае золата». У першай лініі пацярпелых ад змен можа апынуцца Венесуэла, бо яна ў большай ступені залежыць ад рынку ЗША, мяркуе аналітык МФХ FIBO Group Анатоль Варонін. Што ж тычыцца РФ, то ёй давядзецца павялічыць падатковы ціск на насельніцтва і зрэзаць некаторыя артыкулы дзяржбюджэту.

Расея ўжо дзесяцігоддзі спрабуе злезці з «нафтаэкспартнай іголкі» і паралельна, асабліва апошнімі гадамі, дэманструе ў замежным гандлі намер больш павярнуцца да Усходу. Аднак Уладзімір Мау перакананы, што інтэграцыйная будучыня Расеі знаходзіцца ў Еўропе. «Не будзем забываць, што амаль 60% расейскага таварнага абарачэння - гэта Еўропа, а не СНД і ўжо тым больш не Кітай і ЗША. Гэта азначае, што Расея з'яўляецца натуральнай часткай гэтага рэгіёну», - заявіў ён падчас прэс-канферэнцыі.

На думку эканаміста, калі прыбраць палітычныя і пакінуць эканамічныя чыннікі, то Расея магла б прэтэндаваць на асацыяваны ўдзел у ЕЗ, выбудаваўшы стасункі тыпу Швайцарыі ці Нарвегіі. «Гэта значыць, не беручы ўдзелу ў палітычным хаўрусе, але маючы на ўвазе наяўнасць чатырох свабод - свабоды руху тавараў, капіталу, людзей або паслуг. Так, гэта доўгі шлях, але гэта шлях натуральны», - мяркуе Мау.

Праўда, эканаміст нагадаў, што пакуль ніхто не збіраецца прымаць Расею ў ЕЗ, як у свой час была прынятая Усходняя Еўропа, - авансам.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках