15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Лукашэнка выдатна ведае, дзе Бяляцкі

6
Валянцін Стэфановіч: Лукашэнка выдатна ведае, дзе Бяляцкі

Тое, што кіраўнік сам успомніў пра палітвязня, можа быць звязана з перамовамі, якія вяліся міністрам Макеем з еўрапейскімі дыпламатамі.

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Тое, што Лукашэнка спытаў, ці выпусцілі Алеся Бяляцкага, - танны папулізм. Ён выдатна ведае, дзе той знаходзіцца. Лукашэнка не ў першы раз называе яго імя ў сваіх публічных выступах, заяўляючы пры гэтым, што палітвязень сядзіць нібыта за эканамічныя злачынствы. Тое ж самае пастаянна гаворыцца міжнародным дыпламатам, камісіі ААН. Пры гэтым улады выдатна ведаюць сапраўдныя прычыны яго арышту.

Пытанне палітвязняў, у тым ліку Бяляцкага, гучала падчас сустрэч, якія праводзіў міністр замежных спраў з амбасадарамі краін ЕЗ напярэдадні Новага года. Магчыма, Лукашэнка і ўспомніў пра яго з-за таго, што гэтая тэма для беларускіх уладаў пастаянна на слыху», - сказаў Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронца ўпэўнены, што ўладам усё ж такі прыйдзецца пайсці на вызваленне палітвязняў дзеля нармалізацыі адносін з ЕЗ.

«Як паказвае вопыт 2008 і 2011 гадоў, палітычныя вязні могуць выйсці на свабоду і без выбівання з іх прашэнняў на імя дыктатара. А ўлады разумеюць, што вырашаць гэтую праблему ўсё роўна прыйдзецца», - заявіў ён.

Таксама праваабаронца пракаментаваў словы кіраўніка, сказаныя ім у адказ на пытанне аб катаваннях у менскіх аддзелах міліцыі і КДБ.

«Сілавыя структуры, МУС - закрытая сістэма, атрымаць адтуль якую-небудзь інфармацыю немагчыма. Тое, што там катуюць людзей, - не сакрэт нават з улікам таго, што людзі баяцца казаць пра гэта. Тым не менш, толькі за апошні год сталі вядомыя некалькі гучных выпадкаў - два ў Ленінскім РУУС, Віцебск. Можна ўспомніць справу ў Бялынічах, дзе адвакат змог даказаць прымяненне катаванняў падчас следства, сведчанні палітвязняў.

Вінаватыя ў гэтых злачынствах пакарання не панеслі, таму і словы Лукашэнкі аб тым, што гэтыя пытанні трэба адрасаваць Генпракурору, нічога не значаць. Адсутнасць інфармацыі, закрытасць нараджаюць беспакаранасць, а следства беспакаранасці - усёдазволенасць», - заявіў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, сёння падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка сам успомніў пра Алеся Бяляцкага, а пытанне аб катаваннях фактычна пакінуў без адказу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках