15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпіёнская» справа: сябра Гайдукова шукае міліцыя

3
«Шпіёнская» справа: сябра Гайдукова шукае міліцыя

Абласное УУС Віцебска высвятляла ў бацькоў Яўгена Канстанцінава, дзе ён знаходзіцца.

- Не вельмі разумею, навошта было тэлефанаваць майму бацьке ў Наваполацк, - здзіўляецца кіраўнік наваполацкай незарэгістраванай грамадскай арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў» Яўген Канстанцінаў. - Я пакідаў усе свае менскія кантакты старэйшаму следчай групы па «шпіёнскай» справе Алегу Барысевічу.

Па словах Яўгена, ён ператэлефанаваў па тэлефоне, які пакінулі яго бацьке.

- Спачатку там доўга не маглі зразумець, хто і навошта ім тэлефануе, а потым яны сталі высвятляць, як часта я бываю дома, у Віцебскай вобласці і дзе пражываю ў Менску, - распавёў «Салідарнасці» Яўген Канстанцінаў. - Калі я спытаў, навошта патрэбныя гэтыя звесткі, мне адказалі, што гэта не тэлефонная размова і пры сустрэчы мне ўсё растлумачаць.

Моладзевы актывіст паведаміў супрацоўнікам міліцыі свой менскі адрас.

- Я пакінуў ім адрас і нумар тэлефона, але прычыну, па якой мной цікавяцца, мне не паведамілі. Больш за тое, мяне не прасілі прыйсці ў міліцыю для размовы. Я нават не ведаю, як гэта звязана са справай Андрэя Гайдукова, - падагульніў суразмоўца.

Нагадаем, што ў сувязі са шпіёнскім расследаваннем, пасля некалькіх візітаў людзей у цывільным, на ранейшым працоўным месцы Яўгена Канстанцінава папрасілі напісаць заяву на звальненне «па ўласным жаданні». Моладзевы актывіст займаецца рэгістрацыяй грамадскага аб'яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках