16 лiстапада 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыт ЕўрАзЭС зноў «завіс»

8
Крэдыт ЕўрАзЭС зноў «завіс»

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС зноў не можа назваць дакладную дату пералічэння ў Менск сродкаў 4-га транша стабкрэдыта на суму $440 млн.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР, кіруе сродкамі АКФ).

«Праводзіцца тэхнічная праца, дакладныя тэрміны агучыць пакуль не можам», - сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Аналагічны адказ прэс-служба давала 17 снежня, спасылаючыся на працяг працэдуры пагашэння дзяржавамі-заснавальнікамі АКФ сваіх вэксаляў з мэтай прадастаўлення рэальных рэсурсаў для фінансавання аперацый фонду.

Як паведамлялася, Савет АКФ ЕўрАзЭС 7 снежня ў Менску прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі $440 млн у рамках 4-га транша стабкрэдыта і падрыхтоўкі беларускімі ўладамі новага ліста аб намерах, які ўстановіць параметры стабілізацыйнай праграмы на 2013 год. Тады міністр фінансаў РФ Антон Сілуан сказаў, што сродкі паступяць у Менск «у бліжэйшы час».

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова 26 снежня таксама казала, што сродкі чацвёртага транша крэдыту АКФ ЕўрАзЭС «паступяць у Беларусь у бліжэйшы час". Паводле яе слоў, «для Беларусі пытанне аб канкрэтнай даце паступлення сродкаў фінансавага крэдыту не з'яўляецца прынцыповым».

Савет АКФ прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі стабкрэдыту на $3 млрд у чэрвені 2011 года. У межах крэдыту прадугледжана выдзяленне 6-ці траншэй ў 2011-2013 гадах. Беларусь атрымала тры транша на агульную суму $1,68 млрд у 2011-2012 гадах.

У 2013 годзе Беларусь разлічвае прыцягнуць два траншы сродкаў АКФ на агульную суму $880 млн. Гэтыя сродкі ўключаныя ў склад крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2013 годзе, які па законе аб бюджэце павінен быць выкананы без дэфіцыту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках