16 лiстапада 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія прадпрымальнікі гатовыя страйкаваць

69
Гомельскія прадпрымальнікі гатовыя страйкаваць

Напачатку студзеня гомельскія прадпрымальнікі, якія арандуюць плошчы ў гандлёвым цэнтры «Сакрэт», атрымалі паведамленне аб падвышэнні арэнднай платы ў 1,4-2 разы.

У залежнасці ад аб'екта кошт квадратнага метра складзе каля 100 еўра, паведаміў БелаПАН старшыня савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

У кастрычніку 2012 паміж новым уласнікам ГЦ «Сакрэт» і прадпрымальнікамі пачаўся канфлікт. ТДА «НП-Сэрвіс» збіралася падвысіць арэндную плату ў 2-4 разы, з 45 да 120 еўра за квадратны метр. Прадпрымальнікі правялі акцыю пратэсту, аформленую як сандзень і пераўлік, сустрэліся з чыноўнікамі. Аблвыканкам стаў на старану ІП, у выніку ўласнік падвысіў арэндную плату нязначна.

«Але ў новай дамове было прапісана, што арэндадаўца мае права падвышаць плату тры разы ў год з паведамленнем загадзя. І вось толькі наступіў новы год, як плату падвысілі. Увосень сітуацыю ўдалося накіраваць у канструктыўнае рэчышча, здалося, што новы ўласнік зразумеў, што з прадпрымальнікамі можна і трэба дамаўляцца. А цяпер ён зноў пачаў гнуць сваю лінію. Але судовай перспектывы тут практычна няма, так як у дамове прапісаныя такія ўмовы - магчымасць тры разы на год падвышаць арэнду», - сказаў Шумчанка.

Адна з гомельскіх прадпрымальніц, якая працуе у ГЦ «Сакрэт», паведаміла БелаПАН, што арандатары накіравалі калектыўны зварот у аблвыканкам з просьбай разабрацца з новым падвышэннем арэнднай платы. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што ўлады ім дапамогуць, як гэта было восенню. Са слоў арандатара, прадпрымальнікі гатовыя, калі іх не пачуюць, пайсці на радыкальныя меры - страйк, нявыплату падаткаў.

Са слоў работніка ГЦ «Сакрэт», прадпрымальнікі не змогуць плаціць такую высокую арэндную плату, бо не маюць вялікіх прыбыткаў.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках