27 снежня 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: На датэрміновае вызваленне не разлічваю

8
Мікалай Аўтуховіч: На датэрміновае вызваленне не разлічваю

Палітвязень настроены на тое, што адсядзіць свой тэрмін да канца.

Мікалай Аўтуховіч напісаў пра гэта ў лісце праваабаронцу Алегу Воўчаку, паведамляе «Радыё Свабода». Палітвязень падрабязна адказаў на ўсе пытанні і выказаў меркаванне на розныя палітычныя тэмы, што здалося Воўчаку даволі дзіўным, калі ўлічыць турэмную цэнзуру. «Трэба дасылаць яму лісты заказной поштай, тады больш гарантыі, што ўсе дойдзе», - дзеліцца высновамі праваабаронца.

«Пахваліў нас і сказаў, што гэта шмат у чым абарона і для іншых. Вядома, ён настроены на тое, што будзе сядзець тэрмін да канца. Ён гэта адэкватна ўспрымае. Падзякаваў за фотаздымкі з ветэранамі Афганістану, якія я яму даслаў. Усе фотаздымкі дайшлі, нават пазначыў колькасць фотак, як я і прасіў. Шмат чытае, але ўсё роўна цікавіцца навінамі. Вось буду яму рыхтаваць новы ліст», - распавёў Алег Воўчак.

Адносна перспектыў вызвалення ўсіх палітвязняў Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што кансультанты і дарадцы Лукашэнкі не здолелі яго пераканаць, што гэта паспрыяе паляпшэнню сітуацыі ўнутры краіны, кажа Алег Воўчак.

Мікалай Аўтуховіч адбывае ў гарадзенскай турме 5 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне патронаў. Палітвязень кажа, што насамрэч з ім паквіталіся за спробы выкрыць мясцовых і сталічных карупцыянераў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках