16 лiстапада 2024, Субота, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Барысаўдрэве» яшчэ не бачылі «прыстойна выраслай» зарплаты

31
На «Барысаўдрэве» яшчэ не бачылі «прыстойна выраслай» зарплаты

Аляксандр Лукашэнка лічыць дадатковыя меры па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці жорсткімі, але апраўданымі.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ 15 студзеня, піша ex-press.by.

«Я, можа быць, жорстка, прызнаюся, абышоўся з дрэваапрацоўшчыкамі, калі быў падпісаны дэкрэт, які фактычна забараняе звальняцца работнікам, спецыялістам і кіраўнікам з гэтых прадпрыемстваў, па меншай меры, да лістапада будучага года, пакуль яны не скончаць мадэрнізацыю. Але мы вылучылі велізарныя рэсурсы з бюджэту, гарантавалі замежныя крэдытныя лініі на мільёны, сотні мільёнаў даляраў, закупілі абсталяванне - і працоўныя калектывы разам з кіраўнікамі правалілі гэтую праграму. Не кажучы пра тое, што і страты вялікія», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Але нават цяпер ніхто не заявіў аб сыходзе, таму што мы ўтрымліваем людзей, але і зарплата вырасла прыстойна. Працаваць нармальна пачалі», - адзначыў ён.

Вядома, у кіраўніка інфармацыі больш, чым у простых смяротных. Аднак рабочыя «Барысаўдрэва», з якімі ўдалося пагутарыць на наступны дзень пасля прэс-канферэнцыі, распавялі, што працуюць так жа, як і раней, а вось прыстойна выраслай зарплаты яшчэ не бачылі.

Пакуль зарплаты, якія прапануе ААТ «Барысаўдрэў» (аб'явы аб вакансіях з'явіліся 11 студзеня 2013 года), не выглядаюць прывабнымі нават для жыхароў Барысаўскага раёна, дзе, паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэднемесячная зарплата па выніках дзесяці месяцаў мінулага года дасягнула 3 мільёнаў 157 тысяч рублёў.

Напрыклад, станочніку дрэваапрацоўчых станкоў 4 разраду пакуль прапаноўваюць 2 мільёны 300 тысяч рублёў, аператару аўтаматычных і паўаўтаматычных ліній таксама 4 разраду - крыху больш, 2,5 мільёна рублёў, прычым за трохзменны рэжым працы. На гэтым фоне «крутымі» заробкамі выглядаюць даходы лушчыльшчыкаў шпону 5 разраду і стропальшчыка 3 разрада - цэлых тры мільёны рублёў...

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках