16 лiстапада 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 магілёўцаў просяць даць Ярмошынай «Героя Беларусі»

158
50 магілёўцаў просяць даць Ярмошынай «Героя Беларусі»

Адпаведны зварот яны накіравалі на адрас адміністрацыі Лукашэнкі.

Як паведамілі падпісанты звароту сайту charter97.org, атрыманая кіраўніком Цэнтрвыбаркама грамата «За ўмацаванне дэмакратыі» ад «савета рэспублікі» не адпавядае маштабам яе асобы.

«Гэтая жанчына зэканоміла для нашай краіны неймаверныя рэсурсы. Дзякуючы ёй «дэпутаты» ўсіх узроўняў прызначаюцца яшчэ ў першым туры. Другога тура няма па азначэнні. Вось гэта і дазваляе ўкладваць зэканомленыя сродкі ў развіццё сельскай гаспадаркі, будаўніцтва аграгарадкоў і лядовых палацаў», - кажа ініцыятар звароту Аляксей Паўлоўскі.

Магілёўскі актывіст таксама дадае, што ў свеце больш няма такога прыкладу і яе «подзвіг» павінен быць адзначаны самім кіраўніком, так як калі б не Лідзія Ярмошына, то стабільнасць і дэмакратыя ў Беларусі апынуліся б пад пагрозай.

Усе падпісанты просяць Лукашэнку даць Лідзіі Ярмошынай самую высокую ўзнагароду краіны - «Героя Беларусі», усталяваць у Слуцку і Бабруйску яе бюсты і адправіць яе ў падарожжа ў Парыж на сваім «Майбахе».

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках