15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турбэрн Ягланд: Беларусь павінна вызваліць палітвязняў

10
Турбэрн Ягланд: Беларусь павінна вызваліць палітвязняў

Генеральны сакратар Рады Еўропы нагадаў аб умовах пачатку дыялогу паміж ЕЗ і Беларуссю.

«Мой цвёрды намер — працягваць выяўляць актыўную пазіцыю і гатоўнасць уступіць у канструктыўны дыялог і супрацоўніцтва. Аднак тэмпы гэтага працэсу будуць залежаць ад прагрэсу, які Беларусь дэманструе ў сферах дэмакратыі і правоў чалавека», - прыводзіць словы генеральнага сакратара Рады Еўропы «Радыё Свабода».

Аб гэтым ён сёння заявіў на пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу.

Скасаванне смяротнага пакарання і вызваленне палітычных зняволеных застаецца ў верхняй частцы спісу нашых чаканняў, але гэта не адзіная задача, якую Беларусь павінна выканаць, перш чым яна атрымае права на сяброўства ў Радзе Еўропы. Зразумела, што Беларусь знаходзіцца ў Еўропе і мае права належыць да гэтай арганізацыі, і мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб убачыць, што гэта ў адзін цудоўны дзень адбылося», - заявіў Турбэрн Ягланд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках